Страницы меню навигации

Официальный сайт Прихода храма иконы Божией Матери «Целительница» в г. Слуцке

Іосіф Сямашка – галоўны дзеяч па ўз’яднання уніятаў з праваслаўнай царквой

Іосіф Сямашка – галоўны дзеяч па ўз’яднання уніятаў з праваслаўнай царквой

Іосіф Сямашка (у свеце – Іосіф Іосіфавіч Сямашка) нарадзіўся 25 снежня 1798 г. у вёсцы Паўлаўка Ліпавецкага павета Кіеўскай губерні. Ён быў ахрышчаны ў дзень свайго нараджэння і ў дзень нараджэння Збавіцеля. У момант з’яўлення на свет маленькага Іосіфа ў мясцовым праваслаўным храме зазванілі званы-пачыналася Калядная утраня. Калі слаўны сын здейсніць ўз’яднанне уніятаў з праваслаўем, пажылы бацька ягоны, Іосіф Цімафеевіч, ўзгадае гэты звон: «Відаць, нездарма нарадзіўся сын у той жа дзень, што Ісус Хрыстос… павінна быць, праўда на яго баку».

Іосіф Сямашка – галоўны дзеяч па ўз’яднання уніятаў з праваслаўнай царквой. Сын небагатага шляхчіча, пасля ўніяцкага святара, Сямашка сваё дзяцінства правёў сярод праваслаўных. Вучыўся ў Неміроўскай гімназіі, потым у галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце, з якой ён не толькі не вынес прыхільнасці да ўсяго польскага і каталіцкага, але стаў яшчэ большым прыхільнікам праваслаўя.

У 1821 г. ён быў прысвечаны ў святары ў Луцку і зроблены членам Луцкай духоўнай кансысторыі; у наступным годзе яго прызначылі прысутнічаць ва ўніяцкім Дэпартаменце Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу як чалавека добра знаёмага з рускай мовай і рускім заканадаўствам. Тут Сямашка хутка атрымаў кіруючую ролю і энергічна падтрымліваў меры да заснавання духоўных семінарый для адукацыі белага ўніяцкага духавенства і да скасавання базіліянскіх манастыроў, якія былі крыніцамі апалячвання і акаталічвання ў нетрах уніяцкай царквы. Вывучыўшы падрабязна ўсю гісторыю імкненняў і хадайніцтваў белага уніяцкага духавенства, ён склаў асаблівую запіску пра ўз’яднанне уніятаў, якая была адобрана імператарам, а затым, у духу гэтай запіскі ─ пратакол аб патрэбах уніяцкай царквы ў Расіі, пакладзены ў падмурак найвышэйшага указа 22 красавіка 1828 г. У сілу гэтага указа, пры ўдзеле Сямашка, была заснавана самастойная грэка-уніяцкая духоўная калегія, скарочана колькасць уніяцкіх епархій, ператвораны склад уніяцкіх кансісторый, пастаўлены пад кантроль епархіяльнай улады базыльяне, католікам прапанавана пакінуць базіліянскі ордэн, заснавана некалькі духоўных семінарый для уніяцкага духавенства.

29 ліпеня 1829 г. Сямашка прыняў манаства, захаваўшы сваё мірское імя, а 21 красавіка таго ж года ён быў пасвечаны ў сан епіскапа з найменнем Мсціслаўскі і вызначэннем вікарыем Полацкага епіскапа Якава Мартусевіча, з пакаданнем на пасадзе члена калегіі. Хіратонія здзяйснялася ў касцёле св. Кацярыны ў Пецярбургу. Іосіф, з ведама імператара, прыносячы прысягу, апусціў месцы, якія супярэчылі яго рэлігійнаму сумленню, меркавана ─ аб вернасці папе. У дар ад гасудара ўладыка атрымаў поўны набор праваслаўнаўнага архіярэйскага аблачэння.

Праз тры гады ён стаў самастойным Літоўскім епіскапам. Сваё высокае становішча ён выкарыстаў для паступовага набліжэння ўніятаў да праваслаўя ў царкоўна-адміністрацыйнай, кананічнай і літургічнай сферах, а таксама ў сістэме багаслоўскай падрыхтоўкі духавенства. Адначасова ён асабіста і праз аднадумцаў памочнікаў пераконваў святароў у праўдзівасці Ўсходняй Царквы і неабходнасці уніятам вярнуцца ва ўлонне Сусветнага праваслаўя.

Прызначаны ў 1835 г. членам асаблівага Сакрэтнага камітэта, утворанага для накіравання уніяцкіх спраў у пэўнам напрамку, і членам камісіі духоўных вучэльняў, якой падпарадкоўваліся ўсе уніяцкія духоўна-навучальныя ўстановы, ён дасягнуў таго, што ў студзені 1837 г. уніяцкая царква была падпарадкавана вядзенню обер-пракурора Свяцейшага Сінода.

12 лютага (ст. ст.) 1839 года праасвяшчэнны Іосіф узначаліў сабор уніяцкага духавенства ў Полацку, на якім было абвешчана аб разрыве саюза з Рымам і вяртанні ўсіх уніятаў, якія пражывалі на беларуска ─ літоўскіх і ўкраінскіх землях, у праваслаўнае веравызнанне. У праваслаўе перайшлі 1500 святароў з палутара мільёнамі прыхаджан.

Паводле архіўных дадзеных, у 1837 г. у Літоўскай епархіі было 673 прыхода, 981 святар і 815 473 вернікаў. У Беларускай налічвалася 554 прыхода, 715 святароў і 608 407 вернікаў. Лік манахаў па розных дадзеных вагалася ад 228 да 251. Гэта значыць колькасць святароў і манахаў дасягала 1947 чалавек.

У 1839 г. нязгоду з уз’яднаннем выказалі толькі 36 уніяцкіх духоўных асоб. Нясгодныя духоўныя асобы павінны былі аставіць прыходы, якія ўжо сталі належаць Праваслаўнай царкве. Ім давауся выбар: жыць ў арганізаваным у Курску спецыяльным манастыры ─ прасторным доме з уніяцкай царквой, альбо ў праваслаўных манастырах розных губерняў, альбо падавалі ім права вольнага паселішча. Тут трэба заўважыць, што насельнікі Курскай уніяцкай абіцелі і высланыя на свабоднае паселішча ўтрымліваліся на сродкі Беларуска-Літоўскай духоўнай Калегіі. Уніяцкія святары, размешчаныя ў праваслаўных кляштарах, знаходзіліся на ўтрыманні гэтых мясцін.

У 1839 г. нягоду з уз’яднаннем выказалі толькі 36 уніяцкіх духоўных асобы. Усе такія святары, якія абралі вольнае паселішча на прыватных кватэрах у тых гарадах, якія яны самі паказалі, атрымлівалі з казны штогадовае ўтрыманне ў памеры 350 рублёў асігнацыямі ў год. Да слова, самае вялікае жалаванне, на якое мог разлічваць вясковы праваслаўны святар складала 250 рублёў у год. У асноўным не пажадалі расстацца з каталіцтвам 20 клірыкаў, якія абралі для жыхарства тыя населеныя пункты, дзе меліся касцёлы. Ім ніхто не перашкаджаў заставацца каталікамі і не навязваў пераход у пануючае веравызнанне. Пасля Полацкага сабора ўладыка да канца жыцця ўзначальваў Віленскую епархію, у якую ўваходзілі тэрыторыі ўсёй заходняй часткі сучаснай Беларусі. Віленская епархія цалкам складалася з былых грэка-каталікоў.

У 1849 г. Сямашка атрымаў сан архіепіскапа Літоўскага і Віленскага. Перасяліўшыся ў 1844 г. З Пецярбурга ў Жыровіцы, ён зхадайнічаў установу другога Ковенскага вікарыяцтва ў Літоўскай епархіі; перавёў у Вільню Літоўскае епархіяльнае ўпраўленне, разам з семінарыяй.

Узведзены ў 1852 годзе ў сан мітрапаліта, высокапраасвяшчэнны Іосіф дзейнічаў над сцвярджэннем праваслаўнай веры сярод уз’яднанай паствы, клапаціўся аб узмацненні праваслаўна-рускага элемента ў заходнярускім чыноўніцтве, на ўвазе магчымасці новага польскага паўстання; процідзейнічаў увядзенню ў прыхадзкіх школах вывучэння польскай і мовы; адкрыў больш за 200 царкоўна-прыходскіх школ і іншых вучэльняў.

У 1861 і 1862 гг. мітрапаліт Іосіф блаславіў стварэнне друкаванага органа сваёй епархіі ─ газету «Літоўскія епархіяльныя ведамасці». Гэта быў важны этап па наладжванні зваротнай сувязі з прыхадзкім духавенствам і паствай. У перыяд паўстання 1863 года на старонках газеты друкаваліся сачыненні юных семінарыстаў і адкравенні пацярпелых за веру святароў, што вельмі падтрымала праваслаўных у цяжкую гадзіну выпрабаванняў.

У бытнасць М. М. Мураўёва віленскім генерал-губернатарам, Сямашка аказаў матэрыяльную падтрымку пацярпеламу падчас бунту духавенству, аднавіў і зноў пабудаваў некалькі цэркваў.

Важнае значэнне высокапраасвяшчэнны бачыў у навучанні дзяўчат ─ будучых праваслаўных маці і набожных матушак. Для гэтага ў Вільні было адкрыта вучылішча для дзяўчат духоўнага звання.

Уладыка ў гэтыя гады выдаў некалькі распараджэнняў: аб неабходнасці вернікам насіць нацельныя крыжыкі, набываць малітвасловы на царкоўнаславянскай і рускай мовах, імкнуцца да аднастайнасці веры ў сем’ях, асабліва святарскіх. Варта яшчэ раз адзначыць, што за ўсю дзейнасць уладыка ніколі не ўжываў да новаправаслаўных рэпрэсіўных мер, і тыя, хто не жадаў заставацца ў праваслаўі, адпускаліся з мірам.

На працягу 1865–1866 гг. уладыка з-за хваробы нікуды не выязджаў, рэдка сам праводзіў набажэнствы. Усе яго думкі былі аб смерці, памяць смяротная гучыць у яго лістах да адрасатаў. Гэтыя гады ён праводзіў або ў Вільні або ў Трынапалі ─ яго летняй рэзідэнцыі. Тут ён мог адасобіцца, любіў вечарамі выходзіць глядзець на зорнае неба, днём ─даглядаць за пасадкамі. Пасільныя заняткі земляробствам, любоў да простай працы, прышчэпленая з дзяцінства, цяпер была аддушынай для стомленага сівавалосага старца. Часткова ажыццяўлялася яго мара мець толькі «домік з садком, ды пакой з кнігамі».

У 1866 г. высокапраасвяшчэнны Іосіф атрымаў новы падарунак ад цара – архірэйскі посах, упрыгожаны каштоўнымі камянямі. У лісце да свайго брата з гэтай нагоды мітрапаліт пісаў: «гэта самая вышэйшая ўзнагарода ў нас па духоўнай частцы. Даў бы Бог сіл адслужыць яшчэ за гэта колькі-небудзь цару і Айчыне». І ён працягваў старанна працаваць на ніве зацвярджэння праваслаўя ў беларуска-літоўскіх землях, не саромеючыся, пры гэтым выказваць уладам свае прэтэнзіі з нагоды выпадкаў несправядлівай палітыкі рускіх чыноўнікаў на месцах.

Змяняліся генерал-губернатары ў краі ─ і з імі змянялася стаўленне грамадзянскіх уладаў да палякаў, што не магло не закранаць царкоўнае жыццё. Улетку 1868 года рука ўладыкі зноў пацягнулася да складання прашэння аб адстаўцы – сілы пакідалі яго, хацелася ў адзіноце і спакоі падрыхтавацца да сваёй апошняй самай галоўнай дарозе, дзе яму належыць даць сваю апошнюю самую галоўную справаздачу. Але ўспомніліся словы апостала: «куды мне ісці, Госпадзі? (Ін 6:68) – прашэнне так і не было адпраўлена.

Прадчуваючы свой блізкі скон, мітрапаліт Іосіф паспавядаўся, некалькі разоў прычасціўся. Ён адышоў да Госпада амаль у 70‑гадовым узросце, мірна, у спакойным стане ў першай гадзіне дня 23 лістапада 1868 г., у суботу, у дзень памяці святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага і свяціцеля Мітрафана Варонежскага. Яшчэ адзін Пастыр Божы, яшчэ адзін святы Вялікай Русі. На працягу сямі дзён развітацца са сваім каханым архіпастырам натоўпамі прыходзілі простыя людзі, прыязджалі сябры, субраты, прадстаўнікі Святога Сінода.

Днём і ноччу над целам уладыкі спачатку ў Крыжовай царкве архіерэйскага дома, а потым у Свята-Мікольскім саборы здзяйсняліся архірэйскія служэнні і паніхіды, чыталася Евангелле. Пасля ў «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях» было адзначана, што, «нягледзячы на сямідзённае знаходжанне нябожчыка пад уплывам разнастайных тэмператур ─ у цёплых яго пакоях, у больш прахалоднай дамавой яго царквы і нарэшце ў саборы, ─ цела яго ніколькі не падвергнулася ўплыву разлагальнай стыхіі: спакойнае аблічча вялікага архіпастыра авыящляла яго як бы заснулым. У масах людзей, якія прыходзілі ў апошнія дні пакланіцца нябожчыку, міжволі вырываліся воклічы аб яго нятленасці…».

Так Гасподзь явіў Сваю добрую волю да пастыра, які вярнуў беларускі народ ва ўлонне праваслаўя, садзейнічаў фарміраванню беларускай народнасці, заклаў асновы беларускай дзяржаўнасці.

Беларусь ператварылася ў краіну праваслаўную шмат у чым дзякуючы Іосіфу Сямашку і яго паплечнікам. 1839 год – гэта пачатак уласна станаўлення беларускай нацыянальнай самасвядомасці і беларускай культуры. Праваслаўная вера беларусаў ─ гэта духоўна-маральны падмурак нашай зямной Айчыны, заклад яго адзінства і росквіту.

Мітрапаліт Іосіф быў пахаваны 29 лістапада ў крыпце Свята-Духава сабора ў Вільні (пад ракай трох Віленскіх пакутнікаў – Антонія, Іаана і Яўстафія, у загадзя прыгатаваным ім самім яшчэ ў 1849 г. склепе.

Уваходзячы сёння пад велічныя скляпенні праваслаўнага храма, слухаючы малітвам, якія здаўна гучалі на землях Святой Русі, успомнім, каму мы, беларусы, шмат у чым абавязаны здабыццём гэтага скарба ─ правай веры, і малітоўна ўкленчым:

Свяціцелю ойча Іосіфе, малі Бога аб нас!

Похожие записи

Вернуться наверх