Страницы меню навигации

Официальный сайт Прихода храма иконы Божией Матери «Целительница» в г. Слуцке

Сустрэча настаўнікаў «У бярозках»

Сустрэча настаўнікаў «У бярозках»

11 жніўня кіраўнік аддзела кананізацыі святых Слуцкай епархіі протаіерэй Аляксандр Шклярэўскі правёў лекцыю для выкладчыкаў факультатыва па асновах праваслаўнай культуры.

Сустрэчу арганізаваў протаіерэй Георгій Пятроўскі, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Слуцкай епархіі на базе падлеткавага міні-лагера «У бярозках» у прыходзе прападобнага Сімяона Стоўпніка в. Барок Слуцкага благачыння, дзе ён з’яўляецца настаяцелем.

Лекцыя праходзіла падчас сяброўскага чаявання.

Сёлета мы святкуем 180-годдзе з дня правядзення Полацкага царкоўнага сабора 1839 года, па выніках якога больш за 1.600.000 заходнерускіх уніятаў вярнуліся ва ўлонне Праваслаўнай Царквы.

У сувязі з гэтым айцец Аляксандр распавёў пра тую ролю, якую адыграла ўз’яднанне ўніятаў з Праваслаўнай царквой для станаўлення самасвядомасці беларускага народа.

Вяртанне царкоўнаславянскай мовы ў практыку набажэнства і пачатак прымянення народных беларускіх гаворак у казаннях уз’яднанага праваслаўнага духавенства з’явілася важным фактарам на шляху развіцця нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, спрыяла працэсу зараджэння праваслаўнай беларускай інтэлігенцыі.

Таксама, разам з выкарыстаннем мясцовых беларускіх дыялектаў у царкоўнай практыцы, навучанне ў царкоўна-прыходскіх школах літаратурнай рускай мове, з яго навуковай лексікай і мастацкай літаратурай, стварала магчымасць прасоўвання па сацыяльнай лесвіцы сялянскіх дзяцей і дзяцей праваслаўнага духавенства, а таксама спрыяла духоўнаму ўзбагачэнню мясцовага насельніцтва лепшымі ўзорамі рускай і сусветнай культуры.

Если вы обнаружили ошибку, выделите ее и нажмите Shift + Enter или нажмите здесь, чтобы сообщить нам.

Похожие записи